Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Дзе ў Польшчы знайсці беларускіх стэндапераў?

Падборка стэндап клубаў на кожны густ + любімыя мемы ад стэндапераў

Фемстэндап

«Гэта камедыя, якая падымае сацыяльныя пытанні дыскрымінацыі, экалогіі, актывізму, стаўлення да жанчын у грамадстве. Я хацела стварыць пляцоўку, каб падгучыць галасы жанчын, ЛГБТ, квір, небінарных асобаў» — дзеліцца арганізатарка Марні.

На кожным стэндапе збіраюцца грошы для жаночых ініцыятыў. Таму гэта не толькі пра альтэрнатыўную камедыю, але і пра каштоўнасць узаемадапамогі. З улікам таго, што праект валанцёрскі, канцэрты ладзяць прынамсі раз у квартал.

Стендап Поланд

Ладзяць стэндапы з 2019 года, усё пачыналася з адкрытых мікрафонаў. Каманда ладзіць выступы па ўсёй Польшчы на розных мовах: польскай, украінскай, рускай (P.S. тут можна пабачыць і беларускамоўных комікаў).

Огромный стендап

На адной сцэне збіраюцца комікі з розных краін: Беларусі, Украіны, Польшчы і Узбекістана. Канцэрты праходзяць рэгулярна і ў розных гарадах. Часцяком каманда радуе падпісчыкаў смешнымі рылсамі. Нягледзячы на тое, што “Огромный стендап” існуе не так даўно, ён хутка развіваецца.

Пан Стэндап

Комікі з Беларусі, якія робяць стэндап у Еўропе (і не толькі). Яны ладзяць сольныя канцэрты, групавыя, прысвечаныя нейкім святам і, канешне ж, адкрытыя мікрафоны, дзе дасведчаныя і маладыя комікі правяраюць свой матэрыял. Тут можна і смачны кактэйль паспрабаваць, і пасмяяцца ад душы.

Укроп

Гэта ўкраінскі стэндап, які ладзіць сольныя канцэрты, пражаркі, радуе смешнымі мемамі, рэгулярна выступае па ўсёй Польшчы. А на адкрытых мікрафонах часта можна сустрэць нашых землякоў!
Выява на вокладцы: Harryarts (Freepik)
Выявы ў артыкуле: любімыя мемы ад прадстаўнікоў стэндап-суполак
Матэрыялы па тэме: