Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Беларускія месцы, якія варта наведаць на выходных і не толькі

Падборка беларускіх бараў, рэстаранаў і кавярен ў Польшчы ад Lixtar'a.
#
the morning after • the night before
Адрас: Варшава, Poznańska 7

Гадзіны працы:
Панядзелак - чацвер: 8:00 - 23:00
Пятніца - субота: 8:00 - 01:00
Нядзеля: 8:00 - 00:00

На сняданак (з 8 да 15) можна ўзяць боўл, амлет, вафлі, панкейки, ёгурт і многае іншае. Аперэтыў з 15 да 16:15.
На вячэру (з 16:15) можна выбраць рыбу, мяса ці любімы многімі халаднік.
Падрабязнасці можна знайсці на інстаграм-старонцы кафэ.
#
kakao_warszawa
Адрас: Варшава, Grochowska 248

Гадзіны працы:
Панядзелак - пятніца: 8:00 - 19:00
Субота - нядзеля: 11:00 - 16:00

Беларуская кавярня з хатняй выпечкай. Запрашаем на блінчыкі, печыва, сырнікі, розныя прысмакі і смачную каву lavazza.
(А яшчэ тут можна раздрукаваць штосьці ці зрабіць ксеракопію).
#
warszawa_kawa
Адрас: Варшава, Ogród Saski, Park Szczęśliwicki

Мабільная кавярня з хатняй выпечкай. Тут можна знайсці розныя кексы, за якімі захочацца вяртацца зноў і зноў, а таксама смачныя напоі.
#
karma7warsaw
Адрас: Варшава, Aleja 3 Maja 15

Гадзіны працы:
Панядзелак - чацвер: 18:00-??:00
Пятніца - нядзеля: 16:20-??:00

Мастацтва, музыка, татуіроўкі - так апісваюць гэты беларускі бар.

P.S. Яшчэ Карма ёсць у Гданьску па адрасе Tandeta 1, падрабязнасці ў інстаграм
#
backdoorbar.warszawa
Адрас: Варшава, Chmielna 7/9

Гадзіны працы:
Панядзелак - чацвер: 07:00 - 10:00, 17:00 - 00:00
Пятніца: 07:00 - 10:00, 17:00 - 02:00
Субота: 08:00 - 11:00, 15:00 - 02:00
Нядзеля: 08:00 - 11:00, 15:00 - 00:00

Лепшыя бургеры і шмат розных напояў. Амаль кожны дзень у бары ладзяць нейкае мерапрыемства (стэндапы, квізы і г.д.).
#
cafe.szaryzajac
Адрас: Уроцлаў, Ul. Jedności Narodowej 92

Гадзіны працы: 10:00 - 23:00

Тут можна знайсці каву, гарбату, выпечку, а таксама хатнюю беларускую, украінскую і польскую кухню.
#
restauracja.babka
Адрас: Беласток, Lipowa 2

Гадзіны працы:
Панядзелак - чацвер: 11:00 - 22:00
Пятніца: 11:00 - 24:00
Субота - нядзеля: 10:00 - 24:00

Беларускі рэстаран з беларускай, літоўскай, украінскай і польскай кухняй. Дызайн з нацыянальнымі матывамі і спакойную атмасферу ацэняць усе беларусы.
#
kongwaffles_kr
Адрас: Кракаў, Bulwarowa 39

Гадзіны працы:
Панядзелак - нядзеля: 12:00 - 22:00

Ганконскія вафлі без цукру і напоі ад беларусаў!
#
kmy_namiejscu
Адрас: Познань, Fredry 5/3A

Гадзіны працы:
Панядзелак, серада, чацвер, нядзеля: 16:00 - 22:30
Пятніца - субота: 16:00 - ??:00

Бар з мноствам культурных мерапрыемстваў. Добрая навіна - тут ёсць халаднік!
#
hot_blin
Адрас: Шчэцін, Santocka 17A

Гадзіны працы:
Панядзелак - нядзеля: 11:00 - 20:00

У меню салодкія і салёныя бліны, а малочныя кактэйлі са смакам дзяцінства.
#
panplaton.pl
Адрас: Быдгашч, ul. Cieszkowskiego 11

Гадзіны працы:
Панядзелак - нядзеля: 10:00 - 21:00

Смачныя пельмені і варэнікі з рознымі начынкамі з дастаўкай да дзвярэй!
#
klimat_sopot
Адрас: Сопат, Jana Jerzego Haffnera 7/9

Гадзіны працы:
Нядзеля - чацвер: 15:00 - 00:00
Пятніца - субота: 15:00 - 02:00

PlayStation, настольныя гульні, кальяны, розныя напоі - гэта ўсё тут.
#
cafeterria_gdynia
Адрас: Гдыня, Władysława IV 11A

Гадзіны працы:
Аўторак - нядзеля: 11:00 - 21:00

Кава, смачная выпечка, а таксама буккроссінг!
Выява на вокладцы: CoWomen (Pexels)
Матэрыялы па тэме: