«Так здарылася, што хлопцы, якія да нас хадзілі, кудысьці зніклі і склаўся выключна жаночы калектыў, — смяецца арганізатарка. — Гэта зусім іншая энергетыка, але нас усіх усё задавальняе. На апошнім выступе было 15 чалавек. Ёсць яшчэ тыя, хто далучаецца.
На заняткі можа прыйсці кожны і кожная, нават проста паслухаць, не абавязкова спяваць. Мы запрашаем і сваякоў, і гасцей. Да нас завітвала шмат людзей, якія і спявалі, і нешта цікавае распавядалі».