Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Юрыдычная падтрымка мігранта_к анлайн

Анлайн-інструмент, які дапаможа падрыхтаваць афіцыйныя лісты (наконт перасячэння мяжы, легалізацыі, пражывання або льгот)
IMIG — анлайн-падтрымка мігранта_к у стварэнні лістоў для офісаў і судоў.
Гэты інструмент быў створаны на базе Stowarzyszenia Interwencji Prawnej і даступны на 4 мовах: англійскай, польскай, рускай і ўкраінскай. Яго могуць выкарыстоўваць як мігрант_кі, так і асобы або арганізацыі, якія падтрымліваюць іх.
IMIG крок за крокам дапамагае ў падрыхтоўцы афіцыйных лістоў (напрыклад, наконт перасячэння мяжы, легалізацыі, пражывання або льгот). Ёсць магчымасць экспарту гатовага да друку дакумента, які затым павінен быць пададзены ва ўстанову або суд.

На сайце вы знойдзеце:
  • узоры лістоў, якія часта выкарыстоўваюцца ў міграцыйных працэсах,
  • спецыяльную форму, якая дазваляе адаптаваць шаблон да індывідуальных патрэб,
  • тэст на магчымасць легалізацыі свайго знаходжання ў Польшчы.
Як IMIG працуе на практыцы?
Напрыклад, IMIG дапамагае падрыхтаваць заяву на від на жыхарства, сабраць патрэбныя дакументы і правільна падаць усё ў адпаведную установу.

Інструмент быў створаны юрыст_камі Асацыяцыі, якія на працягу многіх гадоў падтрымліваюць людзей з вопытам міграцыі ў праходжанні юрыдычных працэдур.
«Мы маем вялікую праблему з даступнасцю юрыдычнай інфармацыі»
Як каментуе Катажына Cлубік, прадстаўніца Stowarzyszenia Interwencji Prawnej, першым крокам па стварэнню IMIG было размяшчэнне на сайце узору паскарэння адміністрацыйнай справы: «Мы размясцілі гэты ўзор, каб як мага большая колькасць людзей магла напісаць ужондам, што гэта не ОК, што яны так доўга чакаюць сваіх дакументаў, што яны не могуць займацца гэтым месяцамі і, нават, гадамі».

Катажына кажа, што колькасць выкарыстоўвання гэтага ўзору ўсё яшчэ вельмі вялікая: «Гэта значыць, што мы маем вялікую праблему з даступнасцю юрыдычнай інфармацыі. І менавіта на гэтыя пытанні мы спрабуем даць адказ».
Выява на вокладцы: Freepik
Выявы ў артыкуле: IMIG
Матэрыялы па тэме: