Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Беларускія калядныя імпрэзы ў Варшаве

Святочная падборка канцэртаў, фэстаў і спектакляў на любы густ
Калядны канцэрт піяністаў-пачаткоўцаў «Беларускія агеньчыкі»
Дзе: Варшава, Pałacyk Konopackiego, ul Strzelecka 11/13
Калі: 20 снежня, 18:00

За раялем выканаюць праграму піяністы ад 5 да 14 гадоў. Можна чакаць святочных матываў, музыку із фільмаў, класічныя і сучасныя творы, а таксама ансамблевую ігру.
Фестываль KALIADNY FEST
Дзе: Scena Chmielna (Варшава, Nowy Świat 27a)
Калі: 23 снежня, 17:00

«Калядны фэст» — гэта гістарычны фестываль, які аб’ядноўвае беларускую і польскую культуры ў цэльнае кола людзей і гуртоў:
  • DERWANA (PL)
  • SYRBSKI JEB (PL)
  • ZNICH (BY-PL)
  • RELIKT (BY-PL)
Квіткі тут
Калядны Standup ад Pan Standup
Дзе: Scena Chmielna (Варшава, Nowy Świat 27a)
Калі: 24 снежня, 19:00

Са сваімі жартамі для вас выступяць: Макс Канавал, Ягор Анісімаў, Саша Калінкін і Ян Ліпай.

Кошт: ад 50 zł
Квіткі тут
Святочная праграма «Бэтлеемская зорка»
Дзе: Варшава, ul. Puławska, 114
Калі: 26 снежня, 17:00

Традыцыйны тэатр лялек Батлейка распавядзе гісторыю Раства. Хор вольных беларусаў заспявае Калядныя спевы.
Вас чакаюць гульні, жарты, неспадзяванкі і падарункі самым актыўным удзельнікам.

Уваход вольны без папярэдняй рэгістрацыі!
Спектакль для ўсёй сям’і «Happy Peppi New Year»
Дзе: Scena Chmielna (Варшава, Nowy Świat 27a)
Калі: 30 снежня, 13:00

Спектакль для ўсёй сям’і, для дзяцей і тых, хто адчувае сябе дзіценкам! Гэты 2024 год мы будзем сутстракаць разам з Пэппі Доўгайпанчохай, якая цвёрда пастанавіла адсвяткаваць надыходзячы год так, як ніхто і ніколі не святкаваў.

Кошт: 50 zł
Квіткі тут
Выява на вокладцы: Kamran Aydinov (Freepik)
Матэрыялы па тэме: