«У мяне быў невялікі ўласны бюджэт+дэкрэтныя, на гэтыя грошы я купіла першыя алеі, інгрэдыенты, зрабіла шмат тэстараў (каля 100−150 штук), раздала іх дзяўчынкам, якія ўдзельнічалі ў апытанні і на іх зваротнай сувязі сфармавала першыя прадукты. Было 4 скраба, батэр для цела, бальзам для рук і сухіх зон, бальзам для вуснаў» — распавядае стваральніца.