1. а. Дар'я Вясенняя. Адбельвалі палотны.
4. пт. *Пахвальная пятніца. Мыццё дзежак.
5. сб. *Пахвальная субота. Не грымелі кроснамі, каб гром не грымеў. Арына. «На Арыну сей капусту ў рассадніках».
6. н. Камаедзіца. Свята мядзведзя. Благавеснік. Пяклі пірагі «буславы лапы».
7. п. Благавешчанне. «Благавешчанне без ластавак – халоднае лета». Абрад «Страла».
8. а. Благуста. «На Благусту сей капусту».
13. н. *Вербніца. Асвячалі вярбу, сцябалі ёю прыгаворваючы «Не я б’ю, вярба б’е, за тыдзень – Вялікдзень». *Пальмова (Вербна) нядзеля. «Вярба б'е, не я б’ю».
14. п. Пачатак *Белага, Вялікага, тыдня. *Чысты панядзелак. Бялілі і мылі ў хаце. Прабуджэнне хатніка. У гэты дзень хлусілі, каб заблытаць хатніка. «Апрэль – нікому не вер». Мар’я. Калі ў ясную ноч прыбывала вада, то суха будзе ў жніво на хлебнай ніве.
15. а. *Чысты аўторак. Каб на людзей і «гаўядо» не напала «парша», трэба ўсё мыць.
Палікарп. «Пачатак бясхлебіцы».
16. с. *Дравяная страсць. Мыюць усё драўлянае. Мікіта. «Калі на Мікіту крыгаход, то няма ні клёву, ні лову рыбаловам».
17. ч. *Чысты чацвер. Ідуць у лазню. Абрад мыцця хлебнай дзежкі. *Велькі чвартэк.
18. пт. *Чырвоная, Велікодная пятніца. Сеялі гарох.
19. сб. *Вялікая, Чырвоная субота. Фарбавалі яйкі. Канец Вялікага посту. *Велька субота.
20. н. *ВЯЛІКДЗЕНЬ. «Хрыстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!». *ВЯЛІКДЗЕНЬ, Вельканац у католікаў. Быў Новым годам. «Першае свята – свята Вялікадня».
21. п. Працяг *Вялікадня. «Першы дзень пірагі маюць, а сярэдні (п.) пагуляюць, а паследні (а.) дзень выпраўляюць». У Жыткавіцкім раёне на другі дзень праводзілі свята сена. Руф. Руф рушыць снягі.
23. с. *Градавая серада. Праводны дзень на Мёртвым тыдні. «Пайшла зіма да Кіева, а лета нам пакінула». *Людавы дзень. Раней у Віленскай губерні білі і качалі яйца з лубкоў, гушкаліся на арэлях. Юры. (Новы год па задыяку). «Першае святца – святы Юр’я», «Як зязюля закукуе за 12 дзён да Юр’я на «голы» лес, то не чакай ураджаю і будзе хварэць жывёла». Войцах. «Святы Вайцеху выпусціў жаўранка з меху».
24. ч. *Вялікадне мёртвых (Наўскі Вялікдзень, Мёртвы Вялікдзень, Наўскі чацвер). Дзень памінання на могілках. Хлопцы і дзяўчаты абліваліся вадою. Анціп – ахоўнік зубоў.
25. пт. *Прашчэнне. Абліваліся вадою. Марк. «Дождж на Марка, дык зямля як шкварка».
27. н. *Праводная нядзеля. На Палессі праводзілі Вялікдзень і халодныя дні. «Ідзі, зіма, да Кучава, як ты нам надакучыла».
28. п. *Радаўнічныя Дзяды. Пуд. «Пуд снег пугне».
29. а. *Радаўніца. «На Радаўніцу да абеду пашуць, па абеду плачуць, а к вечару скачуць». Арына. «На Арыну сей капусту на расаду».
30. с. Зосім – ахоўнік пчол. Андрыянава ноч, Андрэй. Ноч дзявочай варажбы і чараўніцтва.