«І саму гульню, і дызайн распрацоўваў сам (нават з друкаркай, смм, лагістыкай і інш). Калі я ствараў гэту настолку, то матываваўся двума аспектамі: з аднаго боку, гэта той тэмп жыцця, які сёння ёсць, і жаданне часам запаволіцца і пры дапамозе нейкага інструмента парэфлексаваць, падумаць пра сябе і сваё жыццё. Штодзённа гэта не выпадае, а трэба нейкая нагода, якая падштурхне падумаць пра сябе. З іншага боку, і гэта тычыцца тых, хто быў вымушаны з’ехаць з Беларусі, гэта таксама пытанне стрэсу, якасці жыцця, задаволенасці сваім жыццём, далейшых перспектыў» — дзеліцца Кірыл.