Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Працоўныя дамовы ў Польшчы

Разбіраемся ў формах і асаблівасцях дакумента
Ёсць некалькі відаў працоўных дакументаў:
  • працоўная дамова (umowa o pracę),
  • дамова даручэння (umowa zlecenie),
  • дамова падраду (umowa o dzieło).
Працоўная дамова — самая выгадная форма для замежнікаў.

Яна забяспечвае аплату адпачынку і бальнічных, страхаванне, абавязковую выплату мінімальных заробкаў, праца ўлічваецца ў стаж. Праца па такой дамове адбываецца пад кіраўніцтвам, з пэўным часам і месцам працы. Працоўная дамова зможа прадугледзіць максімальную абарону вашых правоў.

Самыя папулярныя віды гэтай дамовы:
  • на вызначаны тэрмін,
  • на нявызначаны тэрмін,
  • на пробны перыяд (стажыроўку).
Самай папулярнай дамовай, якая заключаецца з замежнікам — з'яўляецца дагавор даручэння (umowa zlecenie).
Працадаўца не аплачвае супрацоўніку адпачынак і бальнічны, дамову даручэння прасцей скасаваць. Праца не ўлічваецца ў стаж. Аднак ёсць страхоўка і мінімальная пагадзінная аплата. Працаўнік мае толькі тыя правы, якія былі запісаны ў дамове, таму вельмі важна прачытаць яе перад падпісаннем.
Дамова падраду (umowa o dzieło) — не прадугледжвае страхоўку, аплату бальнічнага, адпачынку, працоўны стаж і мінімальны заробак. Звычайна яе выкарыстоўваюць для разавай працы/паслугі.
Сярод айцішнікаў і прадпрымальнікаў папулярныя дамовы B2B (business to business) — гэта значыць адзін прадпрымальнік выконвае працу для іншага прадпрымальніка. Рэгістрацыя, падаткі, справаздачы, страхоўка — гэта ўсё адказнасць таго, хто аказвае паслугу (выконвае працу).
Пры заключэнні любой з дамоваў варта ведаць, што:
  • дамова падпісваецца да пачатку працы,
  • пры ўзнікненні канфліктаў на працы (напрыклад, праблемы з выплатай заробка) пры наяўнасці працоўнай дамовы варта звяртацца ў інспекцыю працы, пры падпісанні іншых дакументаў (дамовы даручэння, падраду) — у суд,
  • у дакументах прапісваюцца ўсе моманты працоўных узаемаадносін (умовы працы, абавязкі работніка, парадак скасавання дамовы і г.д.), копія падпісанай дамовы абавязкова павінна застацца ў вас.
Изображения в статье: Markus Winkler (Unsplash)
Матэрыялы па тэме: