Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

«Людзей захапляюць не мае спевы, а торцікі»

Размова з Дар’яй Новік пра тэатр, вакал і захапленне беларусаў
Рэдакцыя Lixtar’a звязалася з Дар'яй Новік, акторкай, спявачкай, кампазітаркай і выкладчыцай вакалу.
У 2009 Дар’я скончыла каледж мастацтваў як харавік-дырыжор і паступіла ў акадэмію мастацтваў на курс «Актор музычнага тэатру». Яшчэ да калледжа яна ўдзельнічала ў дзіцячым тэатры «Сінтэз» у Гомелі, дзе калектыў ездзіў па свету, выступаў, даваў канцэрты:

«Ужо тады я зразумела, што хачу стаць спявачкай, але ў каледжы зразумела, што быць толькі спявачкай мне не цікава, захацела яшчэ навучыцца акторскаму мастацтву, таму паступіла ў Акадэмію Мастацтваў».

Дар'я
Фота з уласнага архіву
На 3-ім курсе Дар’я пачала працаваць у музычным тэатры на некалькіх праектах і пасля сканчэння Акадэміі пайшла ў Оперны тэатр, дзе прапрацавала 8 год, там кар’ера складвалася не вельмі добра:
«Я працавала ў хоры, мела некалькі сольных выхадаў, але гэта было вялацякуча».
Паралельна з Оперным тэатрам Дар’я працавала ў тэатры «Тэрыторыя мюзікла», там кар’ера складалася нашмат лепей:
«Я мела праекты, спектаклі, канцэрты. Акрамя ўсяго гэтага я ўдзельнічала ў незалежных праектах».
У 2020 годзе Дар’я і яе муж звольніліся з працы, а ў 2021 пераехалі ў Польшчу, дзе кар’ера пачала развівацца нашмат хутчэй: «Першы праект быў у Тэатры Повшэхным (Teatr Powszechny), спектакль „Насця“, пасля якога мяне запрасілі ў Тэатр Польскі в Познаню (Teatr Polski w Poznaniu) на 2 праекты.

У Польшчы акторская кар’ера пайшла больш паспяхова, чым вакальная, але ўсё роўна я выступала з аркестрам, спяваю оперы і працую выкладчыцай».

Дар'я
Фота з уласнага архіву
Дар’я з мужам адкрылі кавярню, там яна гатуе торты:
«У кавярні мы спрабуем нешта новае, расліннае, веганскае. Мы спрабуем сябе ў зусім новай постаці і гэта цікавы досвед. Улічваючы, што ні я, ні муж ніколі не рабілі свой бізнэс, то для нас гэта ўвогуле новая рэч. Мы вучымся. У астатні час, калі я пошчу свае спевы, то людзі каментуюць, але не вельмі актыўна. А вось торцікі… там столькі захаплення! Як так сталася? Я ўсё жыццё вучылася на спявачку, на акторку і што? Людзі прызвычаіліся? А вось торцік — гэта нешта неверагоднае. Як творцы, прафесіяналу, мне вельмі крыўдна з-за гэтага. Я добра спяваю, старанна выконваю сваю працу. Канешне, я разумею, што не магу нікога змяніць».
Даша праводзіць афлайн-заняткі па вакалу ў цэнтры Варшавы, на іх яшчэ можна патрапіць! Засталося не так шмат месцаў, таму хутчэй пішыце ў дырэкт!
«Мае заняткі падыходзяць для тых, хто сапраўды хоча навучыцца спяваць, а не проста прыгожа пастаяць каля мікрафона. Тых, хто хоча навучыцца рабіць гэта прафесійна, падняць свой лэвэл, запраю на заняткі, якія будуць праходзіць на беларускай пляцоўцы «Прастора!»
У бліжэйшых планах Дар'і выпусціць свой першы альбом:
«Адзін спеў ужо можна паслухаць, а яшчэ 4 рыхтуюцца. На свой юбілей, 35 год, я планую вялікі канцэрт у нашай кавярні!»
Выявы на вокладцы і ў артыкуле: уласны архіў гераіні
Матэрыялы па тэме: