Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Еўразвяз дае надзею на бесперашкодную легалізацыю ў Польшчы

Новы прававы аргумент супраць затрымак легалізацыі
Суд ЕЗ пастанавіў, што без абставін непераадольнай сілы нельга прыпыняць тэрміны разгляду заяў, пазбаўляючы замежнікаў эфектыўнай судовай абароны.
Дзяржава павінна даказаць, што надзвычайныя цяжкасці немагчыма было пераадолець нават пры належных мерах. Пры гэтым масавы прыезд уцекачоў з Украіны пасля 2022 года ўжо не мог бясконца лічыцца непрадбачанай з'явай.

Скарга аднаго іншаземца на бяздзейнасць польскіх уладаў прывяла да рашэння Суда Еўразвязу, якое можа паўплываць на практыку легалізацыі замежнікаў у Польшчы і іншых краінах ЕЗ.
12 лістапада 2026 года Суд ЕЗ вынес рашэнне па справе C-254/25, разгледзеўшы польскі механізм прыпынення тэрмінаў разгляду заяў на пражыванне ў сувязі з вайной ва Украіне.

У красавіку 2024 года іншаземец падаў заяву на дазвол на часовае пражыванне ў Польшчы з мэтай навучання. Не атрымаўшы рашэння, ён спачатку запатрабаваў паскорыць разгляд, а затым звярнуўся са скаргай на бяздзейнасць Сілезскага ваяводы ў адміністрацыйны суд Глівіцаў.
Польскія ўлады спасылаліся на надзвычайныя меры, уведзеныя пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Яны дазвалялі прыпыняць тэрміны разгляду заяў і абмяжоўвалі магчымасці абскарджваць бяздзейнасць адміністрацыі.

Польскі суд звярнуўся па тлумачэнне еўрапейскага права ў Суд ЕЗ. Канчатковае рашэнне па індывідуальнай скарзе павінен прыняць польскі суд.
Што гэта азначае для беларусаў?
Як тлумачыць ініцыятыва Tu Żyjemy у сваім аналізе рашэння, яго высновы могуць выкарыстоўвацца ў справах студэнтаў, даследчыкаў і іншых катэгорый, ахопленых дырэктывай ЕЗ 2016/801. Для беларусаў гэта новы прававы аргумент супраць затрымак легалізацыі. Прымяненне рашэння да іншых відаў карт побыту патрабуе асобнай юрыдычнай ацэнкі.
Выява на вокладцы: Euronews
Матэрыялы па тэме: