Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Топ падкастаў на беларускай мове

Выпускі пра псіхалогію, стасункі, гульні, гісторыю, літаратуру і не толькі
Сардэчна запрашаем у свет беларускамоўных падкастаў - Lixtar сабраў для вас лепшыя выпускі на роднай мове, каб вы маглі атрымаць асалоду ад займальных і пазнавальных эпізодаў.
Гэта беларуская супольнасць пра самыя смелыя ініцыятывы. Тут можна паслухаць пра падзеі мінулых тыдняў, паглядзець інтэрв'ю з выдатнымі беларусамі, паслухаць пра бізнэс, культуру і гісторыю.
Размовы пра псіхалогію і гістарычную памяць. Пра тое, як мінулае ўплывае на нашае сёння і заўтра, і як гэта мінулае пераўтварыць у нешта каштоўнае для сябе.
Беларускамоўны падкаст аб тым як нашыя продкі размаўлялі пра сэкс, і як мы робім гэта зараз. Тут пра стэрэатыпы, легенды, даследванні, асабісты досвед у цёплай і шчырай размове.
Чым займаюцца беларусы? Аб гэтым распавядае падкаст Аляксея Картынніка. Кожная серыя — гэта новая прафесія ці занятак: ад навукоўцаў і праграмістаў да музыкаў, комікаў і аматараў Толкіна!
Першы гікаўскі падкаст на трасянцы. У сваіх выпусках Лёша і Вадзім абмяркоўваюць фільмы, музыку, серыялы, тэхналогіі і гульні.
Беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Тут можна даведацца пра цікавыя факты, навінкі і класіку, беларускую і сусветную літаратуру.
Для беларусаў пра ўсё на свеце: тут вы знойдзеце адказы на свае пытанні пра стасункі, веру, эміграцыю, а таксама медытацыі і цікавыя гісторыі з вікіпедыі.
Сумесны падкаст САМі і Забі зяпу на тэму працы, заробка і творчай дзейнасці. Дзе беларускай моладзі шукаць сябе і грошы? Чым адрозніваецца фрыланс і сталая праца? Як сумяшчаць творчы шлях і добры заробак? І што з перспектывамі? Адказы на пытанні ў падкасце!
Прыгожая і таямнічая Беларусь: выдатныя беларусы, размовы з апошнімі жыхарамі знікаючых вёсак, касцёлы, палацы і маленькія гарады нашай цудоўнай краіны.
Падкаст для тых, хто думае па-беларуску, каго цікавіць наша краіна і яе культура. За мікрафонам кандыдат гістарычных навук Аляксандр Калбаска.
Незалежны праект беларускіх журналістаў пра беларускія рэгіёны. Праблемы беларускай супольнасці, шляхі іх вырашэння і вобраз будучыні Беларусі.
Падкаст пра Формулу 1 па-беларуску. Для аматараў аўтаспорту. Тут вынікі праходзячых Гран-пры, актуальная форма ўдзельнікаў і расклад камандаў.
Шоў, дзе вядучыя размаўляюць пра тэхналогіі, відэагульні, серыялы і кіно. У кожным выпуску Рудзі і Віталь абмяркоўваюць апошнія навіны: PlayStation 5, iPhone 15, новыя Macbook і г. д.
Падкаст пра тое, чаму нашае жыцьцё — гэта «ваў». Тут вы знойдзеце інфармацыю пра працу нашага мозгу і арганізму, доследы ды асобы сусвету нейрабіалагіі ды псіхалогіі, агляды кніг на сходныя тэмы.
Падкаст, у якім тры беларускі абмяркоўваюць свой досвед эміграцыі, спецыфічныя праблемы, з якімі сутыкаюцца жанчыны. Тут падтрымка, фемінізм і псіхалогія.
Лайф-кантэнт на самыя розныя тэмы: эміграцыя, медыцына, дзяцінства, мова, дранікі, новыя пашпарты і файная беларуская музыка.
Падкаст пра эканоміку, фінансы і стартапы з Ягорам Шумскім і Філіпам Дайнэка. Мужчыны размаўляюць пра апошнія навіны ў гэтых сферах і дапамагаюць слухачам і гледачам атрымаць новыя веды.
Гэта падборка цікавых навін аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах на беларускай мове.
Падкаст пра тэхналогіі, навуку і космас на беларускай мове. Кантэнт для тых, хто цікавіцца сучаснасцю і будучым навукі і тэхналогій. І хоча цікавіцца гэтым па-беларуску.
Тры дзяўчыны абмяркоўваюць нетыповыя творы беларускай літаратуры, жартуюць і п’юць піва. Падкаст - доказ таго, што літаратура можа быць смешнай і сучаснай.
Выява на вокладцы: Photo by Sebastian Pandelache (Unsplash)
Матэрыялы па тэме: