Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Чым займаюцца беларускі ў эміграцыі?

Бізнэс, сацыяльныя праекты і ініцыятывы
Міжнародны жаночы дзень нарадзіўся з масавых пратэстаў за правы жанчын, але з часам ператварыўся ў «дзень вясны» і проста нагоду для кветак. Час ідзе і мы зноў вяртаемся да таго, з чаго пачыналі.
Сення мы хочам распавесці пра беларусак, якія займаюцца бізнэсам, актывізмам, ствараюць свае праекты і дапамагаюць мігрант_кам, каб натхніць вас на рэалізацыю сваіх мараў і нагадаць, што вы можаце ўсё.
Надзея Бука

Мастачка, ілюстратарка і выкладчыца па маляванні. У Мінску мела дзве студыі, дзе выкладала для дзяцей і дарослых, а зараз запрашае на майстар-класы ў цэнтры Варшавы. Мае выставы ў Італіі, стварае ілюстрацыі для кніг, робіць партрэты на замову.

Таццяна Палхоўская

Крызісны псіхолаг. Праводзіць групавыя і індывідуяльныя кансультацыі з 2014 г. Мае вышайшую псіхалагічную і шэраг дадатковых псіхалагічных адукацый.

Карына Маліноўская

Уладальніца фотастудыі ў Вільні. Стваральніца вядомых світшотаў пра сілу жанчын.

Эльвіра Каралёва

Мастацтвазнаўца, журналістка і спецыялістка па сацыяльнаму бізнесу, аўтарка інклюзіўнага праекта «Я прыеду» — гэта арт-тэрапія для асаблівых дзяцей, сацыялізацыя людзей з інваліднасцю і супольнасць мастакоў у эміграцыі.

Ганна Шымановіч

Стварыла папулярную па ўсім свеце настольную гульню «Я ніколі не…» на беларускай мове, з’яўляецца валанцёркай «Вольных паштовак», проджэкт-мэнаджаркай НКА.

Ганна Маціеўская

Разам з мастачкаю Янаю Шостак яна стварыла ініцыятыву «Партызанка».
У 2022 годзе Ганна атрымала тытул лаўрэата ў польскім нацыянальным конкурсе Rising Stars 35 сярод юрыстаў да 35 гадоў.

Міла Смальцар

Беларуская керамістка, стваральніца праекту «Milky Soup». Стварае ўнікальную, незвычайную кераміку.

Ганна Галёта

Журналістка і прадзюсерка Belsat TV. Уладальніца кветкавай крамы ў цэнтры Варшавы.

Выява на вокладцы: Freepik
Выявы ў артыкуле: здымкі з сацсетак гераінь артыкула
Матэрыялы па тэме: